Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лістапада 2024, 12:10

Аліеў: Азербайджан будзе садзейнічаць устанаўленню адносін паміж Глабальным Поўднем і Поўначчу

Ільхам Аліеў. Фота azertag.az
Ільхам Аліеў. Фота azertag.az
12 лістапада, Баку /БЕЛТА - АЗЕРТАДЖ/. З'яўляючыся старшынёй COP29, Азербайджан пастараецца ўнесці свой уклад у пошук пагаднення паміж развітымі краінамі і краінамі, якія сталі на шлях развіцця, і ўстанаўленне адносін паміж Глабальным Поўднем і Глабальнай Поўначчу. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у сваім выступленні на цырымоніі адкрыцця саміту лідараў COP29 у Баку.

Аліеў адзначыў, што Азербайджану прадставілася магчымасць прымаць СОР29 аднагалосным рашэннем амаль 200 краін. Паводле яго слоў, гэта пацвярджае ацэнку актыўнай ролі Азербайджана на міжнароднай арэне.

"Пачатыя Азербайджанам мегапраекты ўжо змянілі энергетычныя і транспартныя маршруты ў Еўразіі. Такім чынам, мы стварылі плённы фармат шматбаковага супрацоўніцтва", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў, што пры падтрымцы 120 краін Азербайджан узначаліў Рух недалучэння, які з'яўляецца буйнейшым інстытутам пасля ААН.

29-я сесія Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (СОР29) праходзіць 11-22 лістапада ў Баку. У рамках COP29 12-13 лістапада адбудзецца мерапрыемства самага высокага ўзроўню - Саміт сусветных лідараў па кліматычнай дзейнасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі