Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 снежня 2017, 15:12

Ален Берсе выбраны прэзідэнтам Швейцарыі на 2018 год

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Швейцарыі выбраны прэзідэнт на 2018 год. Як паведамляе ТАСС, у будучым годзе краіну ўзначаліць прадстаўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі Ален Берсе.

Выбары былі праведзены сёння на сумесным пасяджэнні дзвюх палат Федэральнага сходу (парламента). Ход галасавання трансліраваўся ў анлайн-рэжыме на сайце парламента.

Ален Берсе ўраджэнец кантона Фрыбур. У 2003 годзе быў выбраны ў Савет кантонаў (малая палата парламента), з 2008 па 2009 год быў яе старшынёй, з 2005 года і аж да выбрання ў склад урада працаваў у розных парламенцкіх камісіях. Да выбрання прэзідэнтам кіраваў Федэральным дэпартаментам унутраных спраў, які ў Швейцарыі займаецца сацыяльнымі пытаннямі і аховай здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі