Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 чэрвеня 2024, 10:28

Алег Кананенка стаў першым у свеце чалавекам, які сумарна правёў у космасе тысячу сутак

Алег Кананенка. Фота РІА Навіны
Алег Кананенка. Фота РІА Навіны
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі касманаўт Алег Кананенка стаў першым у гісторыі чалавекам, які сумарна правёў у космасе тысячу сутак. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны са спасылкай на дзяржкарпарацыю "Раскосмас".

"Сёння ў 00.00.20 па маскоўскім часе касманаўт дзяржкарпарацыі "Раскосмас" Алег Кананенка, які працуе на Міжнароднай касмічнай станцыі, упершыню ў свеце набраў 1000 сутак па сумарнай працягласці касмічных палётаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што Алег Кананенка адправіўся ў пяты касмічны палёт 15 верасня 2023 года на караблі "Саюз МС-24" разам з расіянінам Мікалаем Чубам і амерыканай Лорэл О'Харай. О'Хара вярнулася на гэтым жа караблі 6 красавіка з расійскім касманаўтам Алегам Навіцкім і беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай.

Кананенка і Чуб вернуцца на Зямлю 23 верасня разам з амерыканкай Трэйсі Дайсан, якая прыляцела з Навіцкім і Васілеўскай на "Саюзе МС-25". Пасля завяршэння пятай місіі на МКС сумарны налёт Кананенкі складзе 1110 сутак. Папярэдні сусветны рэкорд (больш як 878 сутак), які належаў расійскаму касманаўту Генадзю Падалку, Кананенка пабіў 4 лютага.

Першы касмічны палёт Кананенка зрабіў ў 2008 годзе, другі - у 2011-2012 гадах, а трэці і чацвёрты - у 2015-м і 2018-2019 гадах. Ён узначальвае расійскі атрад касманаўтаў з 2016 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі