Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 снежня 2020, 13:14

Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў пачалася каля Вярхоўнай рады ў Кіеве

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кіеве пад сценамі Вярхоўнай рады праходзіць акцыя пратэсту прадпрымальнікаў. Паліцыя перайшла на ўзмоцнены рэжым работы, паведамляе РБК-Украіна.

Акцыя пратэсту арганізавана Саюзам абароны прадпрымальнікаў. Асноўныя патрабаванні - прыняцце парламентам законапраектаў аб спрошчанай сістэме падаткаабкладання малога і сярэдняга бізнесу, а таксама адмена ўвядзення фіскальных касавых апаратаў.

У паліцыі Кіеве паведамілі, што на ўзмоцнены рэжым службы пераведзены работнікі сталічнай паліцыі, ваеннаслужачыя Нацыянальнай гвардыі, паліцыя дыялогу, узрыватэхнікі і прадстаўнікі іншых структурных падраздзяленняў сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў.

"Паліцэйскія праводзяць з удзельнікамі мерапрыемстваў прэвентыўную растлумачальную работу, каб не дапусціць нейкіх правапарушэнняў і забяспечыць мірнае правядзенне мерапрыемстваў", - паведамілі ў паліцыі, а таксама адзначылі, што ў сувязі з пратэстам магчыма абмежаванне дарожнага руху на цэнтральных вуліцах Кіева.

Адначаецца, шіто ў час мінулай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 17 лістапада пад Радай адбыліся сутыкненні з паліцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі