Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 ліпеня 2020, 19:07

Акцыі пратэсту прайшлі ў Францыі з-за планаў скараціць тысячы рабочых месцаў

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Францыі ўвечары 8 ліпеня прайшлі маніфестацыі работнікаў некалькіх вялікіх кампаній, якія аб'явілі аб маштабных скарачэннях працоўных месцаў ва ўмовах крызісу, што выклікала пандэмія каранавіруса, паведамляе французскае радыё RFI.

Французскае міністэрства працы паведаміла, што кампаніі плануюць скараціць у агульнай колькасці да 27 тыс. супрацоўнікаў. Напрыклад, Air France аб'явіла аб плане скарачэнняў 7,5 тыс. супрацоўнікаў на працягу двух гадоў. У Тулузе некалькі тысяч чалавек пратэставалі супраць плана авіякасмічнага канцэрна Airbus скараціць да лета наступнага года 15 тыс. рабочых месцаў. На заводах канцэрна ў Тулузе пад пагрозай 3,5 тыс. рабочых месцаў. У Hop! маюць намер скараціць да 40 працэнтаў работнікаў - больш за тысячу рабочых месцаў. У планах кампаніі Nokia на прадпрыемствах у Францыі скараціць 1,2 тыс. рабочых месцаў. Фармацэўтычная фірма Sanofi аб'явіла аб ліквідацыі 1,7 тыс. рабочых месцаў у Еўропе, у Францыі план датычыцца тысячы супрацоўнікаў кампаніі.

Раней паведамлялася, што ў выпадку другой хвалі COVID-19 урад Францыі не стане ўводзіць каранцін, паколькі поўная ізаляцыя мела сур'ёзныя чалавечыя і эканамічныя наступствы. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на мінулым тыдні назначыў кіраўніком новага ўрада Жана Кастэкса. Прэм'ер-міністру даручана арганізаваць аднаўленне краіны пасля наймацнейшага крызісу ў эканоміцы і ахове здароўя з часоў Другой сусветнай вайны, выкліканага распаўсюджваннем COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі