Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2019, 09:24

Ахвярамі ўзрыву ў Калумбіі сталі 11 чалавек

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Калумбіі Багаце прагрымеў узрыў, загінулі мінімум 11 чалавек, 87 паранены ў выніку тэрарыстычнага акта, паведамляе газета El Tiempo.

Як стала вядома, адбыўся ўзрыў замініраванага аўтамабіля недалёка ад паліцэйскай акадэміі Калумбіі перад пачаткам цырымоніі прысваення званняў выпускнікам. Кіраваў аўтамабілем Хасэ Альдэмар Рохас Радрыгес, які загінуў у час тэракта. Улады высвятляюць, ці быў ён звязаны з паўстанцкімі групоўкамі або злачыннымі арганізацыямі.

Прэзідэнт Калумбіі Іван Дуке аб'явіў трохдзённую жалобу па загінулых, а таксама распарадзіўся ўзмацніць кантроль на граніцах краіны і барацьбу супраць узброеных груповак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі