Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 студзеня 2021, 10:09

Ахвярамі ўзрыву газавай трубы ў КНР сталі два чалавекі

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пацверджана гібель двух чалавек, якія прапалі без вестак у выніку ўзрыву газавай трубы ў горадзе Далянь паўночна-ўсходняй кітайскай правінцыі Ляанін, паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыйны рэсурс "Пэнпай".

Здарэнне адбылося сёння раніцай каля аднаго з жылых комплексаў у гарадскім раёне Цзіньчжоу. "Выбух прывёў да пашкоджання і ўзгарання некаторых аўто. Крыху пазней адна з машын, што загарэліся, узарвалася якраз у той час, калі пажарныя змагаліся з агнём", - інфармуе рэсурс.

Як паведамлялася, восем чалавек пацярпелі ад асколкаў разбітых вокнаў, яшчэ трое прапалі без вестак. "Целы двух з іх былі знойдзены, яшчэ адзін чалавек, які лічыўся прапаўшым, быў знойдзены пацярпелым. Яго накіравалі ў бальніцу", - адзначаецца ў паведамленні.

Паводле даных папярэдняга расследавання, прычынай узрыву стала ўцечка газу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі