Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 мая 2020, 09:46

Ахвярамі пажару ў хоспісе пад Масквой сталі 10 чалавек

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахвярамі пажару ў хоспісе для састарэлых у падмаскоўным Краснагорску сталі дзесяць чалавек, паведамляе ТАСС.

Пажар здарыўся мінулай ноччу на другім паверсе хоспіса "Другі дом". Паводле даных МНС, пасля пажару былі шпіталізаваны дзевяць чалавек, шэсць з якіх змешчаны ў рэанімацыю. Гарадскія ўлады паведамілі, што ў гэтым будынку было 29 чалавек.

Пажар быў патушаны на працягу гадзіны, яго прычынай магла стаць няспраўнасць воданагравальніка. Паводле існуючай інфармацыі, двухпавярховы будынак быў арандаваны прыватнай асобай, размяшчэнне састарэлых людзей, сярод якіх былі ляжачыя, было арганізавана без дакументаў.

Праваахоўныя органы праводзяць расследаванне здарэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі