Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 ліпеня 2019, 17:10

Ахвярамі паводак у Паўднёвай Азіі сталі больш за 300 чалавек

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 300 чалавек сталі ахвярамі моцных паводак у такіх краінах Паўднёвай Азіі, як Індыя, Непал, Бангладэш, паведамляе Reuters.

Моцныя ліўні, якія абрушыліся на паўднёваазіяцкі рэгіён, справакавалі разліў рэк, паводкі і апоўзні. Вялікая тэрыторыя на ўсходзе Індыі ўжо больш за тыдзень знаходзіцца пад вадой, у штаце Біхар ахвярамі стыхіі, паводле даных улад, сталі 102 чалавекі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у індыйскім штаце Асам загінулі больш за 60 чалавек, мільёны мясцовых жыхароў былі перамешчаны з зоны бедства. У самым густанаселеным штаце краіны Утар-Прадзеш 32 чалавекі былі забіты маланкай у час навальніцы.

У Бангладэш з-за праліўных дажджоў за апошнія два тыдні загінулі звыш 47 жыхароў, амаль 700 тыс. былі эвакуіраваны. Па меншай меры 120 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак, большасць - у горных раёнах Непала.

Паведамляецца, што за апошнія пяць дзён смяротнасць з-за паводак у рэгіёне ўзрасла больш як у два разы.

Цяпер паводкі зафіксаваны ў асобных рэгіёнах Пакістана. Пяць раёнаў у цэнтральнай частцы Бангладэш знаходзяцца пад пагрозай затаплення з-за павышэння ўзроўню вады ў дзвюх буйных рэках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі