Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 красавіка 2022, 11:23

Ахвярамі паводак у ПАР сталі 300 чалавек

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынамсі 300 чалавек сталі ахвярамі паводак у ПАР. Прэзідэнт краіны Сірыл Рамафоса назваў здарэнне катастрофай вялікіх маштабаў, паведамляе Euronews.

Значны ўрон нанесены правінцыі Квазулу-Натал і другому па велічыні гораду краіны Дурбан. З-за паводкі і апоўзняў тут разбурана шмат дамоў, загінулі сотні людзей. Пошукава-выратавальныя работы на месцы трагедыі прадаўжаюцца, і не выключана, што колькасць ахвяр можа павялічыцца.

Уся правінцыя Квазулу-Натал аб'яўлена зонай бедства. Мясцовым жыхарам, якія засталіся без дома, давялося ўцякаць, але сітуацыю ўскладніла тое, што дарогі таксама значна пашкоджаны, многія масты былі разбураны.

Прычынай паводак сталі доўгія праліўныя дажджы, самыя моцныя за апошнія 60 гадоў. На думку вучоных, непагода стала праяўленнем кліматычных змяненняў. Сіноптыкі прадказваюць, што ў выхадныя дажджы прадоўжацца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі