Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 лютага 2020, 09:00

Ахвярамі каранавіруса ў Кітаі сталі ўжо 2663 чалавекі

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 2663 чалавекі, за мінулыя суткі памёр 71 заражаны. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя КНР.

Паведамляецца, што за суткі з бальніц выпісаны амаль 2,6 тыс. пацыентаў, а ўсяго з пачатку эпідэміі выздаравелі больш за 26,2 тыс. пацыентаў. Цяпер новым каранавірусам у Кітаі інфіцыравана больш за 77,6 чалавек. Пераважная большасць заражаных прыпадае на правінцыю Хубэй - амаль 64,8 тыс. чалавек.

У сувязі з небяспекай заражэнняў урад Японіі даў указанне міністэрствам і дзяржустановам перавесці максімальную колькасць супрацоўнікаў на работу дома, каб знізіць рызыку заражэння на вуліцах і ў грамадскім транспарце. У Японіі новым каранавірусам заражана больш за 850 чалавек, з якіх 691 пасажыры і экіпаж круізнага лайнера Diamond Princess, які ўжо больш за два тыдні знаходзіцца на каранціне ў порце Іакагамы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі