Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 сакавіка 2020, 12:32

Ахвярамі каранавіруса ў Кітаі сталі 2943 чалавекі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулыя суткі ад новага каранавіруса ў Кітаі памёр 31 чалавек, усяго колькасць ахвяр дасягнула 2943, паведамляе ТАСС са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР.

Таксама за мінулыя суткі з бальніц было выпісана амаль 2,8 тыс. пацыентаў, а ўсяго выздаравелі ўжо больш за 47,2 тыс. чалавек. На сённяшні дзень агульная колькасць хворых складае звыш 80,1 тыс.

Успышка выкліканага новым каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў самым населеным горадзе Цэнтральнага Кітая - 12-мільённым горадзе Ухань. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прызнала яе надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу, ахарактарызаваўшы як эпідэмію са шматлікімі ачагамі. За межамі Кітая больш за ўсё інфіцыраваных налічваецца ў Рэспубліцы Карэя і Італіі. Усяго ж выпадкі заражэння былі выяўлены ў больш як 70 краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі