Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 ліпеня 2020, 18:33

Аэрапорты Літвы ў ліпені аднаўляюць палёты па 70 напрамках

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аэрапорты Літвы аднаўляюць рэйсы па 70 напрамках, паведамляе выданне The Baltic Course.

"Ліпень, як і прагназавалі, пачынаецца вельмі актыўна. Ужо сёння вяртаецца вельмі шмат лётных напрамкаў і авіякампаній, якія былі ў нашых аэрапортах да каранціну", - адзначыў прадстаўнік літоўскай кампаніі-аператара аэрапортаў Lietuvos oro uostai Тадас Васіляўскас.

У ліпені аднаўляюцца рэйсы ў Варшаву, Хельсінкі, Брусель, Вену. У бліжэйшы час з Вільнюскага аэрапорта пачнуцца чартарныя палёты ў Грэцыю і Балгарыю.

Літоўская паветраная прастора з-за пандэміі каранавіруса і аб'яўленага ў краіне агульнанацыянальнага каранціну, які дзейнічаў з 16 сакавіка па 17 чэрвеня, была закрыта з 4 красавіка. Першыя рэгулярныя авіярэйсы былі адноўлены ў сярэдзіне мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі