Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 кастрычніка 2019, 19:15

Аэрапорт Вільнюса быў эвакуіраваны з-за дымавой гранаты ў ручной паклажы

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Частка аэрапорта Вільнюса (Літва) была эвакуіравана з-за дымавой гранаты, якую знайшлі ў ручной паклажы аднаго з пасажыраў, паведамляе літоўская тэлерадыёкампанія LRT.

Інцыдэнт адбыўся сёння каля 15.30 па мясцовым часе. Паводле папярэдніх даных, гранату знайшлі ў чамадане нарвежскага салдата, які вёз яе ў якасці сувеніра.

Работа аэрапорта адноўлена, аднак некаторыя рэйсы затрымліваюцца на 15-20 мінут.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі