Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 мая 2022, 11:00

Адмова ад расійскіх нафты і газу будзе каштаваць Еўрасаюзу 195 млрд еўра

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адмова еўрапейскіх краін ад расійскіх вуглевадародаў будзе каштаваць ЕС каля 195 млрд еўра, паведамляе ТАСС са спасылкай на выданне Financial Times.

Паводле даных газеты, гэту суму краіны ЕС патрацяць на працягу наступных пяці гадоў.

Еўрапейская камісія ўжо распрацавала праект паскоранага энергетычнага пераходу, які дае магчымасць адысці ад энергазалежнасці ад Расіі. У дакуменце адзначаецца, што краінам ЕС неабходна зрабіць упор на развіццё аднаўляльнай энергетыкі і ў цэлым знізіць энергаспажыванне.

Паводле даных выдання, афіцыйны праект Еўракамісія прадставіць для разгляду на наступным тыдні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі