Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 сакавіка 2020, 18:44

Адкрытыя рынкі і стабільныя ўмовы для гандлю - лідары G20 прынялі падагульняючую заяву

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідары "дваццаткі" выступілі за каардынаваныя дзеянні па падтрымцы свабоднага, прадказальнага стабільнага міжнароднага гандлю ва ўмовах пандэміі захворвання, выкліканага новым каранавірусам. Аб гэтым гаворыцца ў падагульняючай заяве саміту кіраўнікоў дзяржаў G20, праведзенага сёння ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе ТАСС.

"Мы прыхільныя да прадаўжэння сумеснай работы для аблягчэння міжнароднага гандлю і такіх каардынаваных дзеянняў у адказ, пры якіх будзе прадухілена непатрэбнае ўмяшанне ў пытанні міжнародных сувязей і гандлю", - адзначаецца ў дакуменце.

"Мы пацвярджаем нашу мэту забяспечыць свабодныя, сумленныя, недыскрымінацыйныя, празрыстыя, прадказальныя і стабільныя ўмовы для гандлю і інвестыцый і захаваць нашы рынкі адкрытымі", - падкрэсліваецца ў камюніке.

Краіны G20 дамовіліся ўкласці $5 трлн у сусветную эканоміку для пераадолення фінансавых наступстваў пандэміі каранавіруса. "Цяпер мы прымаем тэрміновыя і рашучыя меры для падтрымкі нашых эканомік, - адзначаецца ў дакуменце. - Мы накіроўваем больш за $5 трлн у сусветную эканоміку ў рамках мэтавай фіскальнай палітыкі, эканамічных мер і гарантый па супрацьдзеянні сацыяльным, эканамічным і фінансавым наступствам пандэміі".

У заяве таксама гаворыцца, што краіны "дваццаткі" будуць выступаць адзіным фронтам у барацьбе супраць пандэміі каранавіруса, галоўнымі прыярытэтамі стануць выратаванне жыццяў людзей, абарона іх даходаў і працоўных месцаў, захаванне фінансавай стабільнасці.

Удзельнікі саміту G20 дамовіліся выдзеліць Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сродкі для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, а таксама пашырыць паўнамоцтвы СААЗ ва ўмовах пандэміі каранавіруса. "Мы абавязуемся прадастаўляць неадкладна рэсурсы ў Фонд рэагавання салідарнасці СААЗ... Мы заклікаем усе краіны, міжнародныя арганізацыі, прыватны сектар, дабрачынныя арганізацыі і прыватных асоб унесці ўклад у гэтыя намаганні", - гаворыцца ў заяве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі