Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 чэрвеня 2021, 19:40

Адкрытае гарэнне на АЗС у Новасібірску ліквідавана

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пажарныя ліквідавалі адкрытае гарэнне на газавай аўтазапраўцы ў Новасібірску. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу МНС Расіі.

"У 17.03 мск аб'яўлена ліквідацыя адкрытага гарэння", - расказалі ў прэс-службе.

Колькасць пацярпелых пры пажары на газавай аўтазаправачнай станцыі ў Новасібірску павялічылася з 16 да 21, сярод іх ёсць дзевяцігадовае дзіця. Паводле даных крыніцы ў экстранных службах, шпіталізаваны 17 чалавек. У прэс-службе Новасібірскай абласной бальніцы паведамілі, што 6 чалавек знаходзяцца ў рэанімацыі.

У праваахоўных органах расказалі, што прычынай узрыву і пажару на АЗС мог стаць выкід газу. "У час разгрузкі газавоза адбыўся выкід газу, разгерметызацыя газавай ёмістасці, што прывяло да ўзрыву, і потым пачаўся пажар", - сказаў субяседнік агенцтва. Не выключаецца таксама, што, магчыма, была парушана тэхніка бяспекі.

Ск узбудзіў крымінальную справу пасля пажару на газавой аўтазаправачнай станцыі ў Новасібірску. На месцы здарэння працуюць следчыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі