8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 798 чалавек загінулі ў выніку эпідэміі халеры ў Емене, а колькасць мяркуемых выпадкаў захворвання склала больш за 100 тыс. Аб гэтым заявіў сёння ў Жэневе афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тарык Язарэвіч, перадае Рэйтэр.
Раней паведамлялася, што з-за халеры ў Емене загінулі больш за 570 чалавек, а колькасць захварэўшых склала амаль 70 тыс.
14 мая ў сувязі з успышкай халеры ўлады еменскай сталіцы Саны ўвялі ў горадзе рэжым надзвычайнага становішча.-0-