Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 чэрвеня 2020, 19:24

Абмежаванні з-за новага каранавіруса ў ЗША пара адмяняць - Трамп

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў упэўненасць, што ўведзеныя ў краіне з-за новага каранавіруса санітарныя абмежаванні пара адмяняць. Аб гэтым ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Белым доме, паведамляе ТАСС.

"Мы адкрываем нашу краіну. І я не разумею, чаму некаторыя губернатары прадаўжаюць захоўваць санітарныя абмежаванні", - сказаў Дональд Трамп. Ён прывёў у прыклад такія штаты, як Джорджыя, Фларыда і Паўднёвая Караліна, якія знялі абмежаванні, і падкрэсліў, што ў іх сітуацыя складваецца вельмі добра.

Дональд Трамп адзначыў, што новыя даныя аб скарачэнні беспрацоўя ў ЗША паказваюць, што краіну чакае "доўгі перыяд росту" эканомікі. Ён пракаменціраваў справаздачу Мінпрацы ЗША, згодна з якой узровень беспрацоўя ў краіне за май скараціўся да 13,3 працэнта. "Пазітыўная справаздача аб занятасці паказвае, што мы ўсё рабілі правільна", - дадаў амерыканскі лідар, гаворачы аб прынятых мерах па барацьбе з пандэміяй новага каранавіруса.

Сёння Мінпрацы ЗША паведаміла, што ўзровень беспрацоўя ў краіне за май скараціўся да 13,3 працэнта, колькасць працоўных месцаў павялічылася ў гэты месяц на 2,5 млн. Эксперты пры гэтым чакалі падзення ўзроўню беспрацоўя да 20 працэнтаў, а скарачэння колькасці працоўных месцаў - на 8 млн. У красавіку ўзровень беспрацоўя склаў 14,7 працэнта, без работы засталіся 20,5 млн чалавек. Апублікаваныя ў пятніцу даныя эксперты ўжо назвалі пераломным момантам у справе аднаўлення эканомікі краіны пасля пандэміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі