Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 мая 2020, 15:28

Аб'яднанне нацыянальных агенцтваў навін АІС правяло віртуальны форум па барацьбе з каранавірусам

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яднанне нацыянальных агенцтваў навін (UNA) Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва (АІС) 16 мая правяло першы форум на тэму "Роля агенцтваў навін у падтрымцы намаганняў супраць каранавіруса", паведамляе АЗЕРТАДЖ.

Форум UNA, у якім прынялі ўдзел амаль 50 кіраўнікоў агенцтваў навін і дыпламатычных місій, прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі.

Удзельнікі форуму сышліся на думцы, што нягледзячы на вялікую колькасць розных СМІ афіцыйныя агенцтвы навін у перыяд пандэміі застаюцца крыніцай дакладнай і праўдзівай інфармацыі. "Менавіта нашы структуры аказваюць інфармацыйную падтрымку стратэгіі барацьбы ўрадаў з крызісам, удзельнічаюць у прадухіленні дэзынфармацыі, якая з'яўляецца больш небяспечнай, чым наступствы віруса. Таму барацьба агенцтваў з фэйкавымі навінамі павінна стаць састаўной часткай справы па барацьбе з вірусам. АЗЕРТАДЖ разам з барацьбой з фэйкавымі навінамі праводзіць таксама неабходную асветную работу, распаўсюджвае інфармацыйныя матэрыялы, звязаныя з вірусам", - адзначыў старшыня праўлення АЗЕРТАДЖ Аслан Асланаў.

На заканчэнне форуму было падкрэслена, што пандэмія яшчэ раз паказала важную ролю інфармацыйных агенцтваў у грамадстве, а таксама неабходнасць актывізацыі сумесных намаганняў па абмене інфармацыяй аб барацьбе з каронавірусам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі