Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 мая 2022, 16:43

ААН заявіла, што мае дакладную інфармацыю аб катаваннях УСУ расійскіх ваенных

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека Мацільда Богнер заявіла, што арганізацыя мае дакладную інфармацыю аб жорсткіх катаваннях расійскіх ваенных з боку УС Украіны. Аб гэтым паведамляе амерыканскае выданне The Hill.

Прадстаўнік ААН расказала, што расійскія ваенныя зведалі жорсткае абыходжанне, катаванні, утрыманне пад вартай без сувязі са знешнім светам з боку УСУ. Яна адзначыла, што гэтыя дзеянні парушаюць асноўныя нормы міжнароднага гуманітарнага права.

Мацільда Богнер заклікала Маскву і Кіеў аператыўна расследаваць усе існуючыя заявы аб катаваннях ваеннапалонных. Каб у далейшым прадухіліць такія парушэнні, улады павінна ўважліва кантраляваць узброеныя сілы, рэзюмавала прадстаўнік ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі