ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 верасня 2021, 12:42

ААН заявіла аб гібелі 2 млн чалавек за паўстагоддзя з-за кліматычных бедстваў

Фота з архіва
Фота з архіва

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 2 млн чалавек загінулі за апошнія паўстагоддзя ў свеце ў выніку бедстваў, звязаных з небяспечнымі кліматычнымі, метэаралагічнымі і гідралагічнымі з'явамі. Гэтыя даныя прыведзены ў апублікаваным дакладзе Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА), якая з'яўляецца спецыялізаванай установай ААН, паведамляе ТАСС.

Эксперты прыйшлі да высновы, што "за апошнія 50 гадоў павялічылася колькасць звязаных з надвор'ем бедстваў". Падкрэсліваецца, што "змяненне клімату прыводзіць да павелічэння колькасці экстрэмальных з'яў надвор'я". З 1970 па 2019 год у свеце адбылося больш за 11 тыс. бедстваў, звязаных з экстрэмальнымі кліматычнымі, метэаралагічнымі і гідралагічнымі з'явамі, "у выніку чаго загінулі больш за 2 млн чалавек і быў нанесены ўрон у памеры $3,64 трлн". За паўстагоддзя на гэтыя небяспечныя з'явы "прыпадала 50 працэнтаў усіх бедстваў, 45 працэнтаў усіх зарэгістраваных смерцяў і 74 працэнты ўсіх зарэгістраваных эканамічных страт".

Больш за 91 працэнт выпадкаў са смяротным зыходам адбылося ў краінах, якія сталі на шлях развіцця. Першы радок па колькасці ахвяр займаюць засухі, што прывялі да гібелі больш як 650 тыс. чалавек. Больш за 577 тыс. жыццяў забралі штормы, больш за 58 тыс. - паводкі, больш за 55 тыс. - экстрэмальныя тэмпературы.

Аўтары даклада разам з тым канстатавалі, што смяротнасць у выніку бедстваў зніжаецца. Калі ў 1970-я і 1980-я гады штодзень рэгістраваліся ў сярэднім 170 звязаных з імі смерцяў, то ў 2010-я гады гэты паказчык зменшыўся да 40. У той жа час расце эканамічны ўрон, выкліканы бедствамі. У 2010-2019 гадах штодзённыя матэрыяльныя страты складалі ў сярэднім $383, што ў сем разоў перавышае аналагічны паказчык за 1970-1979 гады. Самай распаўсюджанай прычынай матэрыяльнага ўрону былі штормы.

"У многіх частках свету ў выніку змянення клімату расце колькасць рэгіструемых экстрэмальных метэаралагічных, кліматычных і гідралагічных з'яў. Будуць павялічвацца таксама іх частата і маштабы", - заявіў, каменціруючы публікацыю даклада, генеральны сакратар СМА Петэры Таалас. "Гэта азначае павелічэнне хваль цяпла, засухі і лясных пажараў, падобных да тых, што мы назіралі апошнім часам у Еўропе і Паўночнай Амерыцы", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі