Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 жніўня 2024, 19:48

ААН заявіла аб гатоўнасці накіраваць групу міжнародных экспертаў у Курскую вобласць

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) гатова накіраваць групу міжнародных экспертаў у Курскую вобласць, якая падвяргаецца атакам УСУ. Аб гэтым РІА Навіны заявіла намеснік Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Нада Ал-Нашыф.

"Нам патрэбны доступ у Курскую вобласць, каб мець магчымасць публікаваць даклады. Мы не выкарыстоўваем інфармацыю трэціх асоб, таму што ў нас асаблівы падыход. Маючы каманду на месцы, мы ўпэўнены, што ўсё, што мы апублікуем у нашых дакладах, будзе заслугоўваць даверу і будзе правераным. Нам трэба пагаварыць са многімі людзьмі на месцах", - сказала яна.

Прадстаўнік ААН адзначыла, што каманда, якую сусветная арганізацыя адправіць у Курскую вобласць, будзе складацца з міжнародных экспертаў, якія будуць падтрымліваць грамадзян Расіі на месцы.

Раней пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН у Жэневе Генадзь Гацілаў пацвердзіў, што ад УВКПЧ ААН паступіў запыт на наведванне Курскай, Белгародскай і Бранскай абласцей. Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што расійскі бок спадзяецца, што просьба УВКПЧ аб доступе ў Курскую вобласць не з'яўляецца "перформансам".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі