
Фота з архіва
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар аддзялення арганізацыі ААН для сувязі з Расійскай Федэрацыяй Алег Кабякоў заявіў, што Расію нельга выключыць з Харчовай арганізацыі, піша РІА Навіны.
У час дыскусіі, якая была прысвечана глабальнаму харчоваму крызісу, Кабякоў заявіў аб немагчымасці выключыць Расію з Харчовай арганізацыі: "Што датычыцца выказвання спадара Зяленскага, зробленага сёння ў анлайн-выступленні ў камітэце міністраў АЭСР, выключыць Расію з ФАО - нельга Расію гумкай сцерці з карты: буйнейшая дзяржава ў галіне аграпрама".
Дырэктар аддзялення арганізацыі ААН для сувязі з РФ падкрэсліў, што ФАО выступае супраць абмежавальных мер, што прымяняюцца да Расіі, а таксама бачыць неабходнасць у іх аналізе і адмове ад іх выкарыстання.-0-