
Фота з архіва
21 красавіка, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Ва Украіне з-за ваенных дзеянняў трэцяя частка сельскагаспадарчых палёў у гэтым годзе непрыдатная для пасеву збожжавых. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў.
Паводле даных арганізацыі, больш за 30 працэнтаў палёў ва Украіне не могуць быць выкарыстаны для пасеву пшаніцы, ячменю, сланечніка і кукурузы. Такая сітуацыя можа прывесці да харчовай катастрофы ў свеце, бо на сённяшні дзень 36 краін залежаць ад экспарту збожжавых з Расіі і Украіны.
Раней кіраўнік ААН Антоніу Гутэрыш заяўляў, што павышэнне цэн на прадукты харчавання, угнаенні і энерганосьбіты ў выніку падзей ва Украіне можа прывесці да харчовага крызісу глабальнага маштабу.-0-