Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 красавіка 2022, 16:39

ААН: штодзённа 30 тыс. бежанцаў вяртаюцца ва Украіну

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 870 тыс. украінскіх бежанцаў, якія пакінулі Украіну з пачатку канфлікту, вярнуліся назад на радзіму. Штодзённа назад вяртаюцца 30 тыс. чалавек. Аб гэтым паведамляюць гуманітарныя ўстановы ААН са спасылкай на даныя Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны, перадае Цэнтр навін ААН.

З пачатку канфлікту ва Украіне сама меней 11,7 млн чалавек пакінулі свае дамы. Аб гэтым сведчаць апошнія даныя Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў (УКГП). Больш за 4,6 млн украінцаў знайшлі прыстанішча ў іншых краінах, 7,1 млн чалавек былі перамешчаны ўнутры краіны. Расійская Федэрацыя ў сваю чаргу паведаміла, што з 24 лютага ў краіну з Украіны прыбылі каля 783 600 чалавек, у тым ліку больш за 147 тыс. дзяцей.

Паводле прагнозаў ААН, зваротная міграцыя ва Украіну будзе прадаўжаць расці. У сувязі з гэтым узмацняюцца праблемы гуманітарнага характару ўнутры Украіны.

"Гэта непазбежна створыць новыя праблемы для гуманітарнага рэагавання на крызіс, паколькі людзям спатрэбіцца падтрымка для рэінтаграцыі ў свае супольнасці або пошуку прыдатных прымаючых супольнасцей, калі вяртанне ў свае дамы немагчыма або немэтазгодна", - гаворыцца ў заяве УКГП.

На гэты момант гуманітарныя работнікі ААН аказалі дапамогу 2,1 млн маючых патрэбу ў падтрымцы ўкраінцаў. Экстранны заклік ААН выдзеліць у дапамогу Украіне $1,1 млрд цяпер прафінансаваны на 64 працэнты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі