ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 красавіка 2022, 09:25

ААН пракаменціравала заявы Барэля аб ваенным вырашэнні канфлікту ва Украіне

Фота з архіва
Фота з архіва

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААН сканцэнтравана на гуманітарнай сітуацыі і спыненні агню ва Украіне. Аб гэтым заявіў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара сусветнай арганізацыі Стэфан Дзюжарык, паведамляе ТАСС.

Ён пракаменціраваў выказванні вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля аб ваенным вырашэнні крызісу. "Мы сканцэнтраваны на гуманітарнай сітуацыі, сканцэнтраваны таксама на тым, каб як мага хутчэй дасягнуць спынення агню па гуманітарных меркаваннях", - сказаў Стэфан Дзюжарык.

Жазэп Барэль у час візіту ў Кіеў 8-9 красавіка ўпершыню ў гісторыі Еўрасаюза пажадаў, каб канфлікт ва Украіне быў вырашаны ваенным, а не дыпламатычным шляхам. 11 красавіка пасля прыбыцця на сустрэчу кіраўнікоў МЗС дзяржаў ЕС у Люксембургу Жазэп Барэль пацвердзіў імкненне Еўрасаюза дабівацца ўрэгулявання канфлікту ва Украіне сілавым шляхам і пашыраць ваенную дапамогу гэтай краіне. На думку Барэля, у бліжэйшыя дні эскалацыя напружанасці ў Данбасе толькі ўзмоцніцца.

Як заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, выказванні Барэля з'яўляюцца незвычайнымі і істотна мяняюць правілы гульні. Ён дадаў, што расійскае дыпведамства ў бліжэйшыя два дні прааналізуе гэтыя выказванні і дасць ім падрабязную ацэнку ў сваіх афіцыйных дакументах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі