Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 чэрвеня 2022, 10:43

ААН перайменавала назву Турцыі ва ўсіх афіцыйных дакументах па просьбе Эрдагана

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААН перайменавала назву Турцыі ва ўсіх афіцыйных дакументах па просьбе Эрдагана, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.

Турцыя запытала ААН змяніць ва ўсіх афіцыйных дакументах на замежных мовах назву рэспублікі, каб яна пісалася ў адпаведнасці з турэцкімі фанетычнымі нормамі. На думку ўлад краіны, гэта павысіць прэстыж краіны на міжнароднай арэне, а таксама яе каштоўнасць як брэнда.

ААН запыт задаволіла. "Змяненне назвы краіны ўступае ў сілу з моманту атрымання гэтага пісьма", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара сусветнай арганізацыі Стэфан Дзюжарык.

Такім чынам, замест традыцыйнай назвы Turkey на ўсіх міжнародных форумах і ў афіцыйных дакументах будзе выкарыстоўвацца Türkiye - як і вымаўляецца па-турэцку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі