ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 8 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 лютага 2021, 16:14

ААН: нельга дапусціць далейшага росту няроўнасці з-за тэхналагічнай рэвалюцыі

Фота ААН
Фота ААН

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ААН заявілі, што міжнародная супольнасць павінна зрабіць усё магчымае для таго, каб развіццё тэхналогій не прывяло да росту няроўнасці як унутры краіны, так і паміж краінамі, як гэта неаднаразова адбывалася ў мінулым, паведамляецца на сайце цэнтра навін ААН.

Аднаўленне разбуранай пандэміяй эканомікі прадастаўляе краінам магчымасць актыўна ўкараняць і выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, такія як штучны інтэлект, 3D-прынтары, рэдагаванне генаў. Эксперты ацэньваюць патэнцыял гэтага рынку $350 млрд. А да 2025 годзе ён можа вырасці да $3,2 трлн.

Паводле даных даклада Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД), сёння краіны, якія гатовы ўкараняць і актыўна выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, знаходзяцца ў асноўным у Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Пры гэтым самы нізкі ўзровень гатоўнасці - у краінах Трапічнай Афрыкі.

Эксперты адзначаюць, што за апошнія 250 гадоў, пачынаючы з першай індустрыяльнай рэвалюцыі, кожны новы віток тэхналагічнага прагрэсу прыводзіў да рэзкага росту ВУП у багатых краінах, дзе былі сканцэнтраваны ўсе тэхналогіі, у той час як эканамічныя паказчыкі бедных краін практычна ніяк не мяняліся.

"Нельга дапусціць, каб краіны, якія сталі на шлях развіцця, асабліва найменш развітыя, прапусцілі новую хвалю імклівых тэхналагічных змяненняў", - заявіла дырэктар аддзела ЮНКТАД па тэхналогіях і лагістыцы Шаміка Сірыман.

Эксперты ЮНКТАД заклікаюць урады распрацоўваць адпаведную палітыку і ствараць неабходную індустрыяльную базу. Спецыялісты падкрэсліваюць, што ўлады краін, якія сталі на шлях развіцця, павінны забяспечыць сваіх грамадзян доступам да інтэрнэту, каб яны маглі атрымліваць веды і навыкі, неабходныя для ўдзелу ў будучых тэхналагічных рэвалюцыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі