Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 кастрычніка 2018, 14:21

ААН настойвае на беспрэцэдэнтных мерах супраць глабальнага пацяплення

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі не спыніць працэс павышэння глабальнай тэмпературы і не ўтрымаць глабальнае пацяпленне хаця б на ўзроўні 1,5 градуса па Цэльсіі, то наступствы для чалавецтва будуць разбуральнымі. Аб гэтым гаворыцца ў апублікаваным дакладзе Міжурадавай камісіі па змяненні клімату, паведамляе Цэнтр навін ААН.

Па запрашэнні Рамачнай канвенцыі ААН па змяненні клімату ў рабоце над дакладам "Глабальнае пацяпленне на ўзроўні 1,5 С" прынялі ўдзел больш за 90 вучоных з 40 краін свету. Даследаванні пачаліся пасля прыняцця Парыжскага пагаднення па клімаце, падпісанага ў 2015 годзе. Аўтары даклада падкрэсліваюць, што абмежаванне глабальнага пацяплення на ўзроўні 1,5 градуса ў параўнанні з даіндустрыяльным узроўнем патрабуе "беспрэцэдэнтных аператыўных і маштабных змяненняў ва ўсіх сферах жыцця".

Вучоныя прапануюць меры па барацьбе са змяненнем клімату. На думку вучоных, неабходна ўнесці змяненні ў многія сферы жыццядзейнасці чалавека: гэта земляробства, энергетыка, будаўніцтва, транспарт, гарадскія гаспадаркі. Да 2030 года неабходна знізіць аб'ёмы шкодных выкідаў у атмасферу на 45 працэнтаў, а да сярэдзіны стагоддзя звесці гэты паказчык да нуля. Гэта азначае неабходнасць ачысціць паветра ад астаткаў вуглякіслага газу.

Гэтыя меры, паводле іх слоў, прынясуць карысць усім жыхарам планеты і прыродным экасістэмам. У дакладзе вучоныя разглядаюць два сцэнарыі глабальнага пацяплення. Так, павышэнне сярэдняй глабальнай тэмпературы на 1,5 градуса азначае, што льды Паўночна-Ледавітага акіяна будуць цалкам раставаць раз у стагоддзе, тады як пры павышэнні на 2 градусы, гэта будзе адбывацца раз у дзесяцігоддзе. У першым выпадку мы страцім 70-90 працэнтаў каралавых рыфаў, у другім - яны практычна знікнуць.

"Тут мае значэнне любое павышэнне тэмпературы, тым больш што пацяпленне на 1,5 градуса і вышэй прыводзіць да доўгатэрміновых і неабарачальных змяненняў і гібелі некаторых экасістэм", - гаворыць адзін з аўтараў даклада Ота Пертнер. Паводле яго слоў, абмежаванне глабальнага пацяплення забяспечыць дадатковы час для адаптацыі да непажаданых наступстваў і дасць магчымасць знізіць звязаную з імі рызыку.

Меры, якія дапамогуць абмежаваць пацяпленне на ўзроўні 1,5 градуса, прымаюцца па ўсім свеце. "Рашэнні, што мы прымаем сёння, маюць вырашальнае значэнне для гарантавання бяспечнага і ўстойлівага свету для ўсіх людзей, як цяпер, так і ў будучым", - сцвярджае адна з аўтараў даклада Дэбра Робертс. Паводле яе слоў, даследаванне прадастаўляе палітыкам інфармацыю, якая дапаможа ім прыняць рашэнні, што датычацца праблем змянення клімату з улікам мясцовых асаблівасцей і патрэбнасцей людзей. "Наступныя некалькі гадоў з'яўляюцца, магчыма, самымі важнымі ў нашай гісторыі", - сказала Дэбра Робертс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі