Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 кастрычніка 2021, 10:00

ААН: колькасць бежанцаў у свеце з-за канфліктаў дасягнула рэкордных 48 млн

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць унутраных прымусовых перасяленцаў у выніку канфліктаў у свеце дасягнула 48 млн, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам. Аб гэтым заявіла спецдакладчык ААН па ўнутраных прымусовых перасяленцах Сесілья Хіменес-Дамары на Трэцім камітэце Генеральнай асамблеі сусветнай арганізацыі, паведамляе ТАСС.

"Колькасць людзей, вымушаных перамяшчацца з-за ўзброеных канфліктаў і насілля, дасягнула ў свеце 48 млн, што з'яўляецца найвышэйшым паказчыкам, які калі-небудзь рэгістраваўся", - сказала Сесілья Хіменес-Дамары.

Паводле яе слоў, ва ўмовах усё больш складанага характару ўзброеных канфліктаў і паўсюднага насілля становіцца ўсё цяжэй забяспечваць захаванне міжнароднага гуманітарнага права і правоў чалавека.

Як адзначыла спецдакладчык, канфліктныя сітуацыі і насілле ў свеце таксама могуць узмацняцца стыхійнымі бедствамі, якія прыводзяць да перамяшчэння насельніцтва і, пачынаючы з 2020 года, пандэміяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі