Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 верасня 2021, 19:22

ААН: існуе сур'ёзная пагроза поўнага эканамічнага калапсу Афганістана

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагроза поўнага эканамічнага калапсу Афганістана з'яўляецца сур'ёзнай. Такое меркаванне сёння на донарскай канферэнцыі па Афганістане выказаў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, паведамляе ТАСС.

Антоніу Гутэрыш звярнуў увагу на сур'ёзнасць пагрозы. "Магчымасці атрымаць наяўныя грошы вельмі абмежаваны, а наяўныя сродкі - гэта кроў эканомікі", - адзначыў ён.

Генеральны сакратар ААН дадаў, што ва ўмовах рэстрыкцый, уведзеных адносна Афганістана, неабходна не дапусціць абрушэння эканамічнай сістэмы краіны.

Таксама паведамляецца, што ўдзельнікі канферэнцыі паабяцалі прадаставіць Афганістану дапамогу на агульную суму больш за $1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі