Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 красавіка 2021, 11:44

ААН дала старт маштабнай кампаніі фінансавання мер па барацьбе са змяненнем клімату

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААН запусціла маштабную кампанію фінансавання мер па барацьбе са змяненнем клімату, паведамляецца на сайце Цэнтра навін ААН.

Каля 160 кампаній з агульным капіталам $70 трлн уступілі ў так званы фінансавы альянс Глазга (па назве брытанскага горада, дзе пройдзе наступная кліматычная канферэнцыя), каб аб'яднаць намаганні па фінансаванні мер, якія дадуць магчымасць да 2050 года дабіцца вугляроднай нейтральнасці.

"Гэта прарыў у кліматычным фінансаванні. Альянс будзе дзейнічаць як стратэгічны форум, які забяспечвае зладжаную работу фінансавых сістэм, накіраваную на тое, каб пашырыць, паглыбіць і паскорыць пераход на эканоміку нулявых эмісій", - заявіў спецыяльны пасланнік ААН па пытаннях дзейнасці, звязанай са змяненнем клімату, і былы кіраўнік Банка Англіі Марк Карні.

Кліматычная канферэнцыя пройдзе ў Глазга з 1 па 12 лістапада 2021 года. Мэта гэтага мерапрыемства - сабраць разам прадстаўнікоў розных супольнасцей, гарадоў, штатаў і рэгіёнаў, забяспечыць прастору для канструктыўнага дыялогу па пытаннях харчавання і змянення клімату, палепшыць разуменне імкненняў розных бакоў, а таксама наладзіць новыя сувязі і партнёрскія адносіны. Акрамя таго, вядзецца работа па падрыхтоўцы дэкларацыі высокага ўзроўню аб неабходнасці распрацоўкі комплекснай харчовай палітыкі для пераадолення наступстваў надзвычайных кліматычных сітуацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі