Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 кастрычніка прыняў удзел у агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. Кіраўнік дзяржавы выступіў з прамовай, у якой расставіў акцэнты не толькі ў рабоце гэтай галіны, але і актуалізаваў шэраг задач, якія стаяць перад краінай у цэлым.
