Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае, што за кошт распрацоўкі новых радовішчаў нафты ў Беларусі ў наступныя гады ўдасца нарасціць аб'ёмы здабычы гэтай сыравіны да 3-3,5 млн т у год. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы з дакладам генеральнага дырэктара ВА "Беларуснафта" Аляксандра Ляхава. На мерапрыемстве таксама прысутнічала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава.
