Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 мая ў парламенце сустрэнецца з дэпутатамі, членамі Савета Рэспублікі, Канстытуцыйнай камісіі. На мерапрыемства таксама запрошаны кіраўнікі розных узроўняў і людзі, якія фарміруюць грамадскае меркаванне. Аб гэтым заявіла журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
