Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла зборную Брэсцкай вобласці ў першым матчы фінальнай серыі XIV рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На лёдзе сталічнай "Алімпік-Арэны" прэзідэнцкая дружына выйграла з лікам 9:6 (2:0, 4:2, 3:4).
