Беларусь і Казахстан за апошнія гады вельмі шмат дасягнулі ў развіцці адносін. Яшчэ большы штуршок двухбаковаму ўзаемадзеянню можа надаць візіт у Беларусь Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым.
