Па выніках нарады аб рэалізацыі найбольш праблемных інвестыцыйных праектаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў дадаткова вывучыць неабходнасць аказання дзяржаўнай падтрымкі для чатырох самых складаных праектаў. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас.
