У Беларусі разлічваюць на працягу пяці гадоў у два разы павялічыць пагалоўе племянной БРЖ мясных парод
У Беларусі разлічваюць на працягу пяці гадоў у два разы павялічыць пагалоўе племянной буйной рагатай жывёлы мясных парод. Аб гэтым 13 сакавіка ў ходзе рабочай паездкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Магілёўскую вобласць далажыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў.