Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада ў Астане прыбыў на саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У сталіцу Казахстана беларускі лідар прыляцеў напярэдадні. Мерапрыемства праводзілася ў Палацы Незалежнасці. На ўваходзе Аляксандра Лукашэнку вітаў гаспадар саміту - Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. У гэтым годзе Казахстан старшынствуе ў АДКБ.