"Усё горш і горш". Лукашэнка пра рэальную сітуацыю ў свеце па барацьбе са змяненнем клімату
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць недастатковымі тыя
намаганні, якія цяпер прыкладаюцца ў свеце па барацьбе са змяненнем
клімату. Аб гэтым ён заявіў у экспрэс-інтэрв'ю тэлеканалу AnewZ (асноўны
партнёр COP29 у Азербайджане).