"Партнёр новы, але вельмі перспектыўны". Лукашэнка выказаўся пра супрацоўніцтва з Чувашыяй
Беларусь і Чувашыя могуць павялічыць удвая паказчыкі тавараабароту па
выніках 2024 года. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
заявіў 15 ліпеня на сустрэчы з кіраўніком гэтага расійскага рэгіёна
Алегам Нікалаевым у Палацы Незалежнасці.