Лукашэнка: ва ўзаемным гандлі з Варонежскай вобласцю трэба імкнуцца да запаветнага мільярда
Ва ўзаемным гандлі Беларусі і Варонежскай вобласці трэба імкнуцца да дасягнення запаветнага $1 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 чэрвеня на сустрэчы з губернатарам Варонежскай вобласці Расіі Аляксандрам Гусевым.