Лукашэнка даручыў забяспечыць падтрымку ў пераходны для беларускага парламента перыяд
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў службовым асобам забяспечыць падтрымку ў пераходны перыяд ад аднаго склікання парламента да другога. Адпаведнае даручэнне ён даў 1 сакавіка на нарадзе па пытаннях арганізацыі работы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.