Лукашэнка абазначыў праблемы ў рабоце Белкаапсаюза і запатрабаваў мабілізавацца для іх вырашэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 16 лютага на агульным
сходзе прадстаўнікоў членаў Белкаапсаюза, абазначыў праблемы ў
эканамічнай дзейнасці гэтай структуры і запатрабаваў у самы кароткі
тэрмін мабілізавацца для іх вырашэння.