Лукашэнка прапануе інтэнсіфікаваць супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе прапрацаваць напрамкі для інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва з Таджыкістанам, асабліва на фоне падзення тавараабароту апошнім часам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыкістана ў Беларусі Бахтаварам Сафарзадой.