Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Вiдэа
16:04 21 ліпеня 2021

Традыцыі абраду "Зажынкі" ў Магілёўскім раёне

Штогод перад пачаткам уборачнай кампаніі ў Магілёўскім раёне (аграгарадок Палыкавічы) першымі ў поле выходзяць жанчыны з сярпамі - абрад "Зажынкі", які дастаўся нам ад продкаў, прадаўжае быць актуальным і цяпер. На "Зажынкі" жанчыны абавязкова зажыналі 9 снапоў. Потым ставілі іх у полі, упрыгожвалі стужкамі і ручнікамі. Такія невялікія снапы называлі "бабкі". Іх збіралі ў адзін вялікі сноп - ён называецца "гаспадар". Пасля таго, як яго ўпрыгожылі, жанчыны прыносілі хлеб, адломлівалі кавалачак і клалі ўнутр - удзячнасць полю і зямлі за ўраджай.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі