Падарункі і ўспаміны: навагодняя акцыя "Тэрапія цудаў" у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі
Пацыентаў і супрацоўнікаў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі павіншавалі з навагоднімі святамі ў час акцыі "Тэрапія цудаў". Праект арганізаваны Беларускім саюзам жанчын, Радыё "Мір" і БЕЛТА з мэтай падарыць радасць людзям, якія знаходзяцца на лячэнні, і ўмацаваць іх дух у гэты асаблівы перыяд. Святочную атмасферу дапамагла стварыць выстава архіўных фатаграфій БЕЛТА "Чароўныя агні Новага года", якая адправіла ўсіх наведвальнікаў на "машыне часу" ў 50-90-я гады мінулага стагоддзя.