Дэлегат УНС: усё Пасланне Прэзідэнта па сутнасці было адрасавана моладзі
18-19 снежня ў Беларусі праходзіць другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Адказваючы на пытанні журналістаў, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Аляксей Пікус адзначыў, што, на яго думку, усё Пасланне Прэзідэнта, па сутнасці, было адрасавана моладзі. "Усе стратэгічныя пункты, якія ён назваў, моладзь павінна ўзяць, апрацаваць і прыняць для сябе як задачу!" - дадаў Аляксей Пікус. Поўны каментарый - у відэа БЕЛТА.